Свята-Петра-Паўлаўская царква (Азарычы)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
52°27′41″ пн. ш. 29°15′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Азарычы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Тураўская епархія |
Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кастрычніцкая, 21а[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1762 годзе існаваў уніяцкі драўляны храм. У пачатку XX стагоддзя замест старой царквы была пабудавана каменная, якая была разбурана савецкай уладай пасля Другой сусветнай вайны.
Новы прыход зарэгістраваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам 4 верасня 1992 года. З 20 чэрвеня 2004 года вядзецца рэканструкцыя будынка былой крамы[2].